– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: мелодыі Лероя Андэрсана, запісы ансамбля «Swingle Singers»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: раннія фартэпіянныя творы Сяргея Рахманінава;
– у 06:10 – праект «Музыка на канале «Культура» пазнаёміць з творчасцю Пятра Чайкоўскага;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана прападобнай Еўфрасінні Полацкай;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Ірыны Багдановіч чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
– у 8:15 – у праекце «Наша музыка» кандыдат мастацтвазнаўства Святлена Немагай раскажа пра творчасць Станіслава Манюшкі, таксама прагучыць яго музыка;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з заслужанай артысткай Беларусі Тамарай Раеўскай;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы савецкага эстраднага дуэта Галіны Бяседзінай і Сяргея Тараненкі;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госця праграмы – саксафаністка Дар'я Бабко;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: віяланчэльныя творы Роберта Шумана;
– у 11:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: у праграме гучаць успаміны спявачкі Алены Абразцовай і оперныя арыі ў яе выкананні;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: госця праграмы – прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужаная артыстка Беларусі Людміла Колас;
– у 13:00 – «Музычная студыя»: канцэрт, прысвечаны тысячагоддзю Полацкай епархіі, які адбыўся ў верасні 1992 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – «Дывертысменты» Вольфганга Амадэя Моцарта, у «Джазавых краявідах» – запісы Энгельберта Хампердынка;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: капрысы Нікало Паганіні для скрыпкі сола;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» пачуем голас Людмілы Гурчанка;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая і другая дзеі оперы Станіслава Манюшкі «Галька» паводле аднайменнай паэмы Уладзімежа Вольскага. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Алены Васілевіч «Трэцяя палата» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Оскара Браўна «Sin & Soul» 1960 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёпастаноўкі «Крутыя вёрсты» паводле аднайменнай дакументальнай аповесці Уладзіміра Ліпскага. Твор прысвечаны лёсу Зінаіды Тусналобавай-Марчанка, якая ў часы Вялікай Айчыннай вайны страціла рукі і ногі. Рэжысёр – Соф’я Гурыч. У спектаклі занятыя народны артыст СССР Віктар Тарасаў, народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Галіна Талкачова, Павел Дубашынскі, Генадзь Гарбук, Віктар Лебедзеў, Мікалай Кірычэнка, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ніна Піскарова, Марыя Зінкевіч, Алена Рынковіч, Анатоль Кашкер, Леанід Улашчанка, Барыс Уладамірскі, Барыс Барысёнак, артысты Паліна Ротэр, Святлана Некіпелава, Аляксандр Уладамірскі, Уладзімір Кін-Камінскі. Запіс 1978 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.