У Гродзенскім драматычным тэатры паставілі спектакль «Папялушка»

13.06.2025

У аснову лягла аднайменная п’еса Яўгена Шварца. Любімая з дзяцінства гісторыя атрымала выдатнае візуальнае афармленне. Элегантныя ўборы з раскошных тканін. Яны ж – дадатковыя штрыхі да партрэтаў герояў. Яркія касцюмы мачахі і зводных сясцёр кантрастуюць са сціпласцю і дабрынёй галоўнай гераіні. Напоўніла спектакль чараўніцтвам музычнае афармленне. Творы Моцарта вытанчана перапляліся з сучаснымі мелодыямі. Спектакль прызначаны для сямейнага прагляду, – адзначае рэжысёр-пастаноўшчык Аксана Машынкова.

Фота: grodnonews.by