– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскай спявачкі Камій;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мікалая Мяскоўскага;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: мелодыі Юрыя Саульскага;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» гасцюе ў Полацку;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Дануты Бічэль-Загнетавай. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
– у 8:15 – «Наша музыка»: прагучаць песні Ігара Лучанка ў выкананні Валерыя Кучынскага;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – у перадачы "Музычная радыёпалітра" пачуем падрабязнасці пра канцэрт "Опера без межаў", у якім прыме ўдзел Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы нямецкага поп-спевака Петэра Кента;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госці праграмы – камерна-тэатральны ансамбль «Амадэй»;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Казачныя карціны» Роберта Шумана;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць запісы спявачкі Ірыны Архіпавай, а таксама старонкі з яе кнігі «Музыка жыцця»;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: расказ аб прэм'еры аперэты «Марыца» ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры;
– у 13:00 – «Музычная студыя»: музыка Сяргея Рахманінава ў выкананні Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Ірландыі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – трыа-санаты Крыстафа Вілібальда Глюка, у «Джазавых краявідах» – запісы Ліёна Уэра;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: у выкананні скрыпача Віктара Траццякова прагучыць фрагмент Скрыпічнага канцэрта Пятра Чайкоўскага;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» гучаць бессмяротныя хіты «Бітлз»;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Запіс зроблены ў 1990 годзе ў Вялікім тэатры СССР падчас гастроляў Беларускай оперы ў Маскве;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Агаты Крысці «Бездакорная пакаёўка» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Біла Бэры і яго групы «Short Cake» 1978 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: «Напісанае застаецца» – першая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паводле аднайменнай п’есы Алеся Петрашкевіча. Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Шалыгін, рэжысёр радыёверсіі – Соф’я Гурыч, у ролях: народны артыст СССР Здзіслаў Стома, народныя артысты Беларусі Зінаіда Зубкова, Павел Дубашынскі, Мікалай Кірычэнка, Аляксандр Падабед, заслужаныя артысты нашай краіны Фама Варанецкі, Георгій Маляўскі, Уладзімір Рагаўцоў, Мацвей Федароўскі, артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Запіс 1980 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены