16 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы інструментальнай эстрады;
- у 06:10 – «Музычны світанак» сустракаем з любімымі песнямі з савецкіх кінастужак;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць кампазітара Кэлі Маран;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», які расказвае пра беларускіх кампазітараў, прысвечаны Кіму Цесакову;
- у 07:35 і 14:05– у праграме «Любімыя мелодыі» гучаць песні ў выкананні Рэната Ібрагімава;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць тэлевізійны фільм «Госця з будучыні»;
- у 08:45 і 18:45– «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» прагучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка іспанскага кампазітара і гітарыста-віртуоза Пака дэ Лусіі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: оперныя ўверцюры Джаакіна Расіні;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы гітарыста і кампазітара Джона Скофілда 1979 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Макаранка;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: запісы аркестра Франка Пурсэля;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: старонкі зборніка Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор» гартае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Першы струнны квартэт Дзмітрыя Лукаса – да дня нараджэння творцы;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр» пазнаёміць з творчасцю амерыканскага піяніста Гарыка Олсана;
- у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» – запісы ансамбля аўстрыйскага саксафаніста Вольфганга Пушнінг і квартэта «Boi Aki» з Нідэрландаў;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: «Фантастычная сімфонія» Гектора Берліёза.

У праграме магчымы змены.