26 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскай джазавай спявачкі Эвялін Лентон;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: кампазіцыі з альбому шатландскага спевака і кампазітара Браяна О'Хары «Плынь»;
- у 06:10 – «Музычны світанак» падорыць бадзёрыя рытмы «Boney M»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта «Авірадж»;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны творчасці Якуба Коласа;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Марыя Біешу;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты мюзікла «Кошкі» Эндру Лойда Уэбера;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Ферэнца Ліста;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: эцюды-карціны Сяргея Рахманінава ў запісах Віктара Ярэські;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Дорыс Дэй 1956 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» прысвечана 45-годдзю заслужанага аматарскага калектыву фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Леаніда Уцёсава;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: кніга Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – праект «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагменты балета Яўгена Глебава «Мара». Выканаўцы – эстрадна-сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Барыса Райскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: «Concerti grossi» Арканджэла Карэлі ў выкананні аркестра пад кіраўніцтвам Сігізвальда Кёйкена;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы квінтэта Фацімы Спар (Аўстрыя);
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар», прысвечаны творчасці Яна Сібеліуса.
У праграме магчымы змены