у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага джазавага піяніста Біла Эванса.
у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: старонкі балета Карэна Хачатурана «Чыпаліна».
у 07:30 – «Духоўнае слова».
у 08:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: гучаць вершы полацкай паэтэсы Надзеі Салодкай.
у 08:15 – «Музыка на канале «Культура»» прапануе Сімфонію до-мінор Сяргея Танеева ў выкананні Вялікага сімфанічнага аркестра імя Чайкоўскага, дырыжор Генадзь Раждзественскі.
у 09:10 і 16:00 – «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Перамогі, раскажа пра баі за вызваленне Полацка.
у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы італьянскага спевака П'етра-Паола Пеландзі, больш вядомага пад псеўданімам P. Lion.
у 10:30 – «Віртуозы».
у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Grand Pas Людвіга Мінкуса з балета «Пахіта».
у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Трэці званок», прысвечаная гісторыі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Запіс 2003 года.
у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча.
у 12:30 – гераіня праграмы «Натхнёныя музыкай» – народная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна.
у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў.
у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – творы для драўляных духавых інструментаў Людвіга ван Бетховена, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з фанк-групай Rufus.
у 16:15 – «Гасцінец»: музычнае падарожжа па Цэнтральнай Беларусі.
у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: творы Аляксандра Глазунова.
у 18:10 – «Вечары на канапе»: гучаць запісы Шарля Азнавура.
у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Аляксандра Барадзіна «Князь Ігар». Спектакль пастаўлены ў 1997 годзе ў Вялікім тэатры Беларусі. Рэжысёр – народны артыст Расіі Юрый Аляксандраў, дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў. У ролі Ігара Святаслававіча – народны артыст СССР Аркадзь Саўчанка.
у 20:30 – «Рок-альбом»: слухаем альбом спявачкі Адэль «21», што выйшаў у 2011 годзе.
у 21:00 – «Вячэрняя казка»: гісторыя пра Хмаркі, Вецер і Ружовае дрэва.
у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома піяніста і вібрафаніста Эдзі Косты 1955 года.
у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёпастаноўкі «Незамужняя ўдава» паводле аднайменнай аповесці Рамана Сабаленкі. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Мікалай Матукоўскі. У ролях:народная артыстка СССР – Стэфанія Станюта, народныя артысты Беларусі – Лілія Давідовіч, Вера Пола, Марыя Захарэвіч, Аўгуст Мілаванаў, Генадзь Гарбук, Іван Шаціла, Валянцін Белахвосцік, заслужаныя артысты Беларусі – Уладзімір Кудрэвіч, Барыс Уладамірскі, Барыс Барысёнак, Зінаіда Зубкова, Бірута Дакальская, Яўгенія Кавалёва, артыст Юрый Сцяпанаў.
у 23:10 – «Акадэмія гуку»: пазнаёміць з праектам нідэрландскага піяніста Марсэля Уормса.
У праграме магчымы змены