- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Джорджа Гершвіна;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні групы «Рондо»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Андрэ Ганьёна;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» пазнаёміць з яркімі творамі айчынных кампазітараў, якія сталі музычнымі сімваламі 60-х гадоў XX стагоддзя;
- у 07:35 і 14:05– гераіня праграмы «Любімыя мелодыі» – амерыканская спявачка Мілдрэд Бэйлі;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць музычную камедыю 1954 года «Верныя сябры»;
- у 08:45 і 18:45– «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» прагучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Антона Рубінштэйна;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Джорджа Гершвіна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома саксафаніста Эрла Босціка «Let's Dance» 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – праект «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай прысвечаны Купаллю;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: творы нямецкага скрыпача і кампазітара Людвіга Шпора;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: рамансы айчынных аўтараў у выкананні заслужанага артыста нашай краіны Віктара Скарабагатава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Іаганеса Брамса;
- у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» – запісы групы «Merope» (Літва, Францыя, Бельгія), а таксама аргенцінскага ансамбля «El Cachivache Quinteto»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: сімфанічная музыка Аляксандра Барадзіна.
У праграме магчымы змены