"Паэтычны ветразь - 2": пераможцы

23 снежня ў Вялікай студыі Дома радыё адбыўся фінал радыёконкурсу юных чытальнікаў "Паэтычны ветразь-2"! Віншуем пераможцаў!

Узроставая намінацыя 7-12 гадоў:

1 месца - Кузьміцкая Дар'я (Ліда), байка Кандрата Крапівы "Мурашка і жук";

2 месца - Гіль Дзіяна (Вілейка), байка Максіма Багдановіча "Варона і Чыж",

Жылевіч Васіліса (Мінск) , верш Кандрата Крапівы "Калі пара крычаць «Ура»",

Тарноўскі Дзмітрый (Мінск), байка Кандрата Крапівы "Кот на лаўрах";

3 месца - Ешчанка Валерыя(Мінск), верш Кандрата Крапівы "Янкавы казкі",

Хілюта Стэфанія (Мінск), верш Максіма Багдановіча "Астры".

Узроставая намінацыя 12-17 гадоў:

1 месца - Брыцько Георгій (Мазыр), верш Максіма Багдановіча "Летапісец";

2 месца - Броўка Артур (Вілейка), верш Максіма Багдановіча "Летапісец",

Лашук Эвяліна (Камаі), верш Максіма Багдановіча "У вёсцы",

Палій Анастасія (Мінск), верш Максіма Багдановіча "У вёсцы";

3 месца - Залеская Вераніка (Мінск), байка Кандрата Крапівы "Кот на лаўрах".

Прыз слухацкіх сімпатый - Тарноўскі Дзмітрый (Мінск), байка Кандрата Крапівы "Кот на лаўрах".

Эфірную версію фіналу радыёконкурсу юных чытальнікаў “Паэтычны ветразь - 2” слухачы змогуць паслухаць у студзені 2017 года з нагоды 15-годдзя канала “Культура” Беларускага радыё.