02.07.2025
Штогод 2 ліпеня каталікі Беларусі адзначаюць ўрачыстасць Найсвяцейшай Дзевы Марыі Будслаўскай, апякункі Мінска-Магілёўскай архіепархіі. Кожны год у Будслаў ідуць і едуць тысячы пілігрымаў, каб ушанаваць абраз, папрасіць заступніцтва Божага і прыняць удзел ва ўрачыстым Будслаўскім фэсце, які становіцца сапраўдным святам. Падрабязнасці ў Алесі Давідовіч.
Фота: catholic.by