3 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: праграма Куінсі Джонса «I Heard That!» 1976 года;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы піяніста Уладзіміра Крайнева;
- у 06:10 – «Музычны світанак» нагадае песні ў выкананні Клаўдзіі Шульжэнка;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю кампазітара Ільі Бешаўлі;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны творчасці Якуба Коласа савецкага перыяду;
- у 07:35 і 14:05 – праграма «Любімыя мелодыі» парадуе падборкай песень пра Беларусь;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» звяртаецца да творчасці кампазітара Ісака Шварца;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: п'есы рускага кампазітара-рамантыка Анатоля Лядава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Першая сімфонія Анатоля Багатырова ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Эбі Лэйн «Lady in Red» 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – госць праграмы «Дыялогі пра культуру» – вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Анатоль Крыварот. Размова пойдзе пра вызваленне Беларусі і аперацыю «Баграціён»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы заслужанага артыста Беларусі Аскольда Сухіна;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Першы скрыпічны канцэрт Пятра Падкавырава «Памяці Мікалая Гастэлы».;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: сімфоніі Франца Шуберта;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія канцэрта майстроў мастацтваў «Голас роднай зямлі», прысвечана Дню Незалежнасці Беларусі, які адбыўся ў Палацы Рэспублікі 1 ліпеня;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка з балета Яўгена Глебава «Альпійская балада».
У праграме магчымы змены