- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы легендарнай Ціны Цёрнер;
- у 06:10 – «Музычны світанак» сустракаем з песнямі Джо Дасэна;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы японскай піяністкі і кампазітара Юкі Нісімура;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» пазнаёміць з творамі айчынных кампазітараў, якія сталі музычнымі сімваламі 70-х гадоў XX стагодзя;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» прыгадаем творчы шлях спевака, бас-гітарыста і прадзюсера Аляксандра Ціхановіча;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм «Большая перемена» 1973 года;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: прагучаць чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды»;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Пятра Чайкоўскага;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы брытанскай спявачкі і актрысы Дзіяны Дорс;
- у 12:30 і 21:30 – праект «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай прысвечаны абмеркаванню новай вучэбнай праграмы па прадмеце «Музыка» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Фартэпіяннае трыа соль мінор Фрыдэрыка Шапэна;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні заслужанага артыста нашай краіны Віктара Скарабагатава прагучаць вакальныя творы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы іспанскага кампазітара Хаакіна Турыны;
- у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» – запісы нямецкага вакаліста і акцёра Луц-Графа Ульбрыха;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фартэпіянныя канцэрты Каміля Сен-Санса.
У праграме магчымы змены