8 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі брытанскай фанк-групы «Olympic Runers»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Аляксандра Глазунова і Габрыэля Фарэ;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: «Рэгтаймы» Скота Джопліна;
- у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю італьянскага кампазітара і піяніста Бруна Бавоты;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Месца прыцягнення» запрашае ў госці да Марка Шагала;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі» прапануюць успомніць югаслаўскага эстраднага спевака Джорджу Мар'янавіча;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка да фільма «007: Спектр» кампазітара Томаса Ньюмана;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка рускага кампазітара-рамантыка Аляксандра Аляб'ева;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – у праграме «У свеце музыкі» прагучаць творы Міхала Клеафаса Агінскага;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джун Крысці 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госць студыі – загадчык кафедры мастацтвазнаўства і асяроддзевага дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Ігар Духан;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам Фрыдрыха Гульды;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Валянцін Распуцін «Жыві і памятай». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр» прапануе вашай увазе сімфанічную драму Гектора Берліёза «Рамэа і Джульета»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы Лазанскага камернага аркестра пад кіраўніцтвам Фабіа Б'ёндзі і Лонданскага барочнага ансамбля на чале з Чарлзам Мэдламам;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы нямецкага кампазітара Фолькера Бертэльмана.

У праграме магчымы змены.