15 ліпеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творчасць Бо Дзідлі;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянны цыкл Роберта Шумана «Карнавал»;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі іспанскага вакальнага дуэта Baccara;
– у 07:05, 22:15 – у праекце «Музычны мэйнстрым» прагучаць запісы брытанскага кампазітара Джэймса Мэлоні;
– у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: адправімся ў Рагачоў;
– у 07:35 і 14:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: слухаем італьянскага спевака Эраса Рамазоці;
– у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: узгадаем саўндтрэкі да кінакарціны «Заўтра не памрэ ніколі» Роджэра Споцісвуда;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – праграма «Класіка раніцай» прапануе мелодыі рускага кампазітара-рамантыка Аляксандра Барадзіна;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: звернемся да опер, натхнёных творчасцю Аляксандра Пушкіна;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трыа Біла Эванса 1969 года;
– у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госць студыі – старшы каардынатар ЮНІСЕФ у Беларусі па пытаннях аховы дзяцінства Дзмітрый Шылін;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: Канцэрт для скрыпкі з аркестрам рэ мінор Роберта Шумана;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Валянцін Распуцін «Жыві і памятай». Чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагменты Чацвёртай сімфоніі Яўгена Цікоцкага;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: вашай увазе – камерная музыка Каміля Сен-Санса;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія гала-канцэрта «Гэта наша Перамога», які адбыўся ў межах Дзён Саюзнай дзяржавы на XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: творы польскай піяністкі і кампазітара Ханіі Рані.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.