– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Астара П’яцолы;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: Другая сімфонія Мілія Балакірава;
– у 06:10 – «Музычны світанак» прапануе песні ў выкананні Ванэсы Парадзі;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: прагучаць запісы амерыканскага гітарыста і кампазітара Бэна Вудса;
– у 07:20, 13:15 – праграма «Беларуская спадчына» раскажа пра набіванку;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: пачуеце брытанскую артыстку Кейт Буш;
– у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма «Аліса ў Краіне цудаў» Ціма Бёртана;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: паглыбімся ў творчасць Фрыдэрыка Шапэна;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць «Знак бяды» Васіля Быкава;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: слухаем запісы народнай артысткі СССР Тамары Сіняўскай і славутага тэнара Зураба Саткілавы;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: музыка Бэна Вэбстэра і яго квартэта 1967 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі – мастак, скульптар, кераміст, член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў Лілія Нішчык;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы аркестра Глена Мілера;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: чарговыя старонкі аповесці Валянціна Распуціна «Жыві і памятай»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: слухаем вакальныя цыклы айчынных аўтараў другой паловы XX стагоддзя;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка нямецкага габаіста Альбрэхта Маера;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія дзіцячага музычнага конкурсу, які адбыўся ў межах XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў Славянскі базар у Віцебску;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка» пра непаседлівае галчаня;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: звернемся да творчасці народнага артыста Расіі Дзяніса Мацуева.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.