– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: джазавыя мелодыі ў выкананні Мэла Тармэ;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Антаніна Дворжака і Эдварда Грыга;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: прагучаць запісы Джо Дасэна;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара Ларэнца Масота;
– у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына», прысвечаны жыццю і творчасці Змітрака Бядулі;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: слухаем песні ў выкананні калектыву Bananarama;
– у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэкі да савецкага тэлефільма «Месца сустрэчы змяніць нельга»;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: прагучыць музыка Пятра Чайкоўскага;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка» прапануе паслухаць аповесць Васіля Быкава «Знак бяды»;
– у 11:30 – «У свеце музыкі»: творы Іагана Крысціяна Баха;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы барабаншчыка Арта Блэйкі;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных беспазваночных жывёл Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Анатоль Кулак;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Івана Казлоўскага;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: пачуеце народнага артыста Беларусі Якава Навуменку;
– у 15:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»: думкамі і разважаннямі дзеліцца артыстка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Заянчкоўская;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: кампазіцыі Антаніна Дворжака;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія першага дня XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2025» на фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы лаўрэата Міжнароднага конкурсу імя Нікало Паганіні ў Генуі, скрыпача Аляксандра Крамарова.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.