25 ліпеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы групы The Beatles;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: прагучыць «Рэквіем» Габрыэля Фарэ;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем песні ў выкананні Элтана Джона;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы піяніста і кампазітара Вівіяна Руста;
– у 07:20 і 13:15 – «Галасы эпохі»: герой праекта – беларускі пісьменнік Іван Грамовіч;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі» прысвечаныя творчасці расійскай групы HI-FI;
– у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: узгадаем дзіцячую музычную камедыю «Канікулы Пятрова і Васечкіна, звычайныя і неверагодныя» Уладзіміра Аленікава;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» прачытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Карла Стаміца, Яна Дусіка і іншых кампазітараў;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: працяг аповесці Васіля Быкава «Знак бяды»;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: «Таката» Атарына Рэспігі для фартэпіяна з аркестрам;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы квінтэта пад кіраўніцтвам Лаянэла Хэмптана 1954 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы аркестра Іосіфа Вайнштэйна;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: вашай увазе – аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Сёмая сімфонія народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
– у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: прагучаць запісы амерыканскага піяніста Эмануэля Акса;
– у 19:00 – «Канцэртная зала» запрашае паслухаць святочны канцэрт да 85-годдзя Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы, галоўны дырыжор Вольга Янум;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: Першая дзея оперы «Тоска» Джакама Пучыні.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.