29 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскай рытм-энд-блюзавай спявачкі Эстэр Філіпс;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы амерыканскага кампазітара Лероя Андэрсана;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі рок-групы «Брава»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы праекта Orquestra Nova;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Месца прыцягнення» запрашае наведаць Свіслач;
- у 07:35 і 14:05 – праект «Любімыя мелодыі» прапануе ўспомніць песні легендарнага амерыканскага рок-гурта Eagles;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: запісы салістаў беларускай оперы 1930-1940-ых гадоў;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды»;
- у 11:30 і 18:15 – праграма «У свеце музыкі» прапануе ўрыўкі з оперы Руджэра Леанкавала «Паяцы», творы Леа Дэліба і Эдуара Лало;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Кіда Оры і яго групы;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госці студыі – сямейны і творчы дуэт Вольга і Юрый Крупянковы;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: тры сімфанічныя «Накцюрны» Клода Дэбюсі;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Валянцін Распуцін «Жыві і памятай». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: інструментальныя мелодыі Мацея Радзівіла;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя творы Ферэнца Ліста;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка старадаўніх французскіх кампазітараў Андрэ Эрнэста Мадэста Грэтры, Жана-Батыста Люлі і Жана-Філіпа Рамо;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: альбом амерыканскага кампазітара і піяніста Чэда Лоўсана «Варыяцыі Шапэна».

У праграме магчымы змены.