30 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Арама Хачатурана;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні сенегальскага спевака Васіса Дыёпа;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю кітайскага кампазітара і піяніста Ю-Пэн Чэня;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Беларуская спадчына» запрашае ў вёску Белая Дуброва Касцюковіцкага раёна;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: гучаць кампазіцыі Led Zeppelin;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка з фільма «Грэк Зорба» рэжысёра Міхаліса Какаяніса. Кампазітар Мікіс Тэадаракіс;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творчасць Іаганеса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Трэцяя ракета», выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: урыўкі з опер у выкананні вядомага італьянскага тэнара Беньяміна Джыльі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: музыка Білі Экстайна і яго аркестра 1960 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госця студыі – мастачка Ядвіга Сянько;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Івіцы Шэрфезі і Вані Стойкавіч;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: чарговыя старонкі аповесці Валянціна Распуціна «Жыві і памятай» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Яна Давіда Голанда ў выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка брытанскага кампазітара Эрнэста Джона Морана;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запіс канцэрта партугальскай выканаўцы песень фаду Аны Моўра;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Сяргея Палікарпава «Самы смелы»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы чэшскага піяніста Івана Мораўца.

У праграме магчымы змены.