- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы групы «Electric Light Orchestra»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы французскага кампазітара канца XIX стагоддзя Эмануэля Шабрые;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі з рэпертуару джазавых аркестраў Аляксандра Варламава і Алега Лундстрэма;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю нямецкага кампазітара Нікласа Пашбурга;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны жыццёваму шляху Максіма Гарэцкага;
- у 07:35 і 14:05 – герой праграмы «Любімыя мелодыі» – канадскі спявак і кампазітар Гордан Лайфут;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» звяртаецца да кінатрылогіі Кшытафа Кясьлёўскага «Тры колеры: Сіні. Белы. Чырвоны». Вы пачуеце музыку Збігнева Прайснера;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: пачуем голас амерыканскага спевака Поля Робсана;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Васіля Быкава «Трэцяя ракета» гучыць у выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Ніна Роты;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Роя Элдрыджа 1970 года;
- у 12:30 і 21:30 – госць праграмы «Дыялогі пра культуру» – старшы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Павел Велігураў – раскажа аб прадстаўніках сямейства каціных, што жывуць у беларускіх лясах;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: танга Аскара Строка;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні і рамансы ў выкананні народнага артыста Беларусі Ісідара Балоціна;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: матэты французскага кампазітара эпохі барока Андрэ Кампра;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы ансамбляў старадаўняй музыкі «La Reverdie» і «The Harp Consort»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты Літургіі Іаана Златавуста балгарскага кампазітара Добры Хрыстава ў выкананні акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР, прафесара Віктара Роўды.
У праграме магчымы змены.