1 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі ў выкананні аркестраў Клода Каравэлі і Поля Марыа;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: кантата Карла Орфа «Carmina Burana»;
- у 06:10 – у праграме «Музычны світанак» пачуем голас Эдзіт Піяф;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы французскага піяніста і кампазітара Арманда Баўэра;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі» прысвечаны песням Валерыя Лявонцьева;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» нагадае мелодыі Ніна Роты;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка французскага кампазітара Клода Дэбюсі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Васіля Быкава «Трэцяя ракета» чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Фартэпіяннага канцэрта фа мажор Джорджа Гершвіна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Монці Уотэрса 1975 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госць студыі – галоўны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса» Аляксандр Корзюк;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Тота Кутуньё;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Фартэпіянны канцэрт Ларысы Мурашкі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы аргенцінскай віяланчэлісткі Соль Габеты;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» запрашае паслухаць канцэрт Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыкампаніі «Для вас, любимые!» Запіс зроблены 8 сакавіка гэтага года ў сталічнай канцэртнай зале «Верхні горад»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты з балета Пятра Чайкоўскага «Спячая прыгажуня».