У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прадставілі выставу «Блакада. Карткі»

01.08.2025

Праект, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паказвае гісторыю блакаднага Ленінграда. У экспазіцыі харчовыя карткі, фатаграфіі і дакументы, якія расказваюць аб паўсядзённым побыце гараджан. Таксама адбылася прэзентацыя каталога «Ленінград. Карткі». З экспазіцыяй пазнаёмілася наш карэспандэнт Элеанора Коўшар.