4 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы замежнай эстрады мінулых гадоў;
- у 06:10 – «Музычны світанак» сустракаем з песнямі Шэрыл Кроў;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю французскага піяніста і кампазітара Дарыяна Дзюмона;
- у 07:20 і 13:15 – у праекце «Con Tempo» вас чакае знаёмства з творамі беларускіх кампазітараў, напісанымі ў пачатку XXI стагоддзя;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Бьёрк;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць французскі фільм 1976 года «Цацка» з П'ерам Рышарам у галоўнай ролі, кампазітар Уладзімір Касма;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: вы пачуеце першыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доуэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя п'есы Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Трэцяя ракета», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Дванаццатая «Венгерская» рапсодыя Ферэнца Ліста;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага арганіста Джымі Сміта 1963 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Тэма размовы -  хуткая прэм'ера фільма «Класная». У студыі – рэжысёр-пастаноўшчык Кірыл Халецкі і актрыса Ірына Мароз;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Канцэрт для кларнета з аркестра Карла Нільсена;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні ансамбля ўдарных інструментаў Уладзіміра Судноўскага прагучаць інструментальныя цыклы Сяргея Бельцюкова і Алега Залётнева;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Муцыа Клеменці;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграма аўстралійскай групы «The Cat's Empire»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: «Марская сімфонія» Ральфа Воана-Уільямса.

У праграме магчымы змены.