08.09.2025
Удзельнікі фестывалю радуюць брэстаўчан і гасцей горада сваімі спектаклямі. Выбар жанраў традыцыйна шырокі. Гледачам прапануюць класічную драму, інтэрактыўную камедыю, музычную казку, містычны трылер, электра-вулічны нуар і нават гераічны эпас. З ім дзіцячую аўдыторыю пазнаёміў Тэатр лялек Рэспублікі Саха. На паказе спектакля «Гуляем у Аланхо» пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.