Тэатральны фестываль «Белая вежа» працягваецца ў Брэсце

09.09.2025

«Моцарт і Сальеры» два гады чакалі выхаду на фестывальную сцэну «Белай вежы». Сёлета гэта работа прадставіла прымаючы бок – Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы – на Міжнародным тэатральным фестывалі. Спектакль стварылі пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і праекта «Рускія сезоны». За пастаноўку ўзяўся рэжысёр Дзяніс Фёдараў. Аб сучасным прачытанні «маленькай трагедыі» Аляксандра Пушкіна – у рэпартажы Марыі Казловай.