Беларускі дзяржаўны тэатр лялек адкрывае 88-ы сезон

12.09.2025

Выхадныя ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек пачнуцца з доўгачаканай падзеі – адкрыцця новага сезона. Заўтра маленькім гледачам і іх бацькам пакажуць спектакль «За снежнай каралевай» па матывах казкі Ханса Крысціяна Андэрсэна. У Малой зале тэатра можна будзе праляцець па гарадскіх вуліцах і зазірнуць у акенцы маленькіх дамоў, атрымаць асалоду ад візуальнай прыгажосці кожнай дэталі і, затаіўшы дыханне, суперажываць прыгодам галоўных герояў – Кая і Герды. Гэта шчырая гісторыя аб перамозе дабра над злом, вернасці і сапраўднай дружбе. А ўжо 16 верасня калектыў прадставіць самую запатрабаваную ў сталічнай публікі пастаноўку – «Запіскі юнага ўрача» – у Маскве! З далейшымі планамі мінскага тэатра лялек пазнаёміць яго галоўны адміністратар Алена Казакова.

Фота: puppet-minsk.by