- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага альт-саксафаніста Дэвіда Сэнбарна;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: санаты Іагана Себасцьяна Баха для клавесіна і скрыпкі;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Васіля Макарэвіча;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: аркестравыя творы Рыхарда Вагнэра;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, перанясе нас у Слаўгарадскі раён;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы савецкага і ўкраінскага эстраднага спевака Мікалая Гнацюка;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» прысвечана Міжнароднаму дню бібліятэк;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: музыка балета Яўгена Глебава «Мара»;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Ліставанні» з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная эпісталярнай спадчыне пісьменніка Аляксандра Грына;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: інтэрв'ю з салістам Вялікага тэатра Беларусі і Вялікага тэатра Расіі, заслужаным артыстам нашай краіны Андрэем Валенціем;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучыць знакамітая сюіта Георга Фрыдрыха Гендэля «Музыка на вадзе», а таксама яго твор «Музыка для каралеўскага феерверку», у «Джазавых краявідах» пазнаёмімся з калектывам «Art Ensemble of Chicago»;
- у 16:15 – праект «Гасцінец» прысвечаны звычаю талакі і талочным песням;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі гучыць фрагмент Серэнады для струнных Пятра Чайкоўскага;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» прагучаць песні ў выкананні Эдуарда Міцуля;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: творы Сяргея Картэса – камічная опера «Мядзведзь» і музыка з балета «Апошні Інка»;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем сольны альбом Філа Колінза «No Jacket Required» 1985 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Алега Аблажэя «Зайчык-партрэтыст»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага і блюзавага спевака Эрні Эндруса;
-– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёкампазіцыя спектакля «Званіце і прыязджайце» паводле аднайменнай п'есы Анатоля Алексіна. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Аляксандр Вавілаў, рэжысёры – Аляксандр Вавілаў, Лілія Пількевіч, кампазітар – Эдуард Зарыцкі. У ролях: народныя артысты Беларусі Раіса Кашэльнікава, Марыя Захарэвіч,Лілія Давідовіч, Павел Дубашынскі, Сяргей Журавель,заслужаная артыстка нашай краіны Наталля Качаткова, артысты Канстанцін Сафроненка, Ала Фурманава, Лілія Пількевіч. Год запісу 1979;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць французскага кампазітара Арцюра Анегера.
У праграме магчымы змены