16.09.2025
У Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачала працу часовая экспазіцыя «Мінск – горад кіно». Убачыць сталіцу пад новым ракурсам наведвальнікі змогуць дзякуючы кадрам з вядомых кінастужак, у якіх мільгалі вуліцы і дамы Мінска. Як змянілася аблічча нашага горада і ці можна не пазнаць яго абрысы, расказвае навуковы супрацоўнік музея Вольга Іванова.