20 верасня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: п'есы для габоя;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Сергея Ляпунова;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фартэпіянная спадчына Фрыдэрыка Шапэна;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» запрашае наведаць Глыбокае;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» гучаць вершы Сяргея Новік-Пеюна;
– у 8:15 – «Наша музыка»: кампазіцыя «Вянок» Уладзіміра Мулявіна на вершы Максіма Багдановіча;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: Музыка Дзмітрыя Шастаковіча ў выкананні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы італьянскай спявачкі і аўтара песень Міа Марціні;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: сустрэча з салістам Вялікага тэатра Беларусі, заслужаным артыстам нашай краіны Алегам Мельнікавым;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Першы скрыпічны канцэрт Генрыка Вяняўскага;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць старонкі ўспамінаў Маі Плісецкай і Радзівона Шчадрына;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: знаёмства з салісткай Вялікага тэатра Беларусі, заслужанай артысткай нашай краіны Аксанай Волкавай;
– у 13:00 – праект «Музычная студыя» прысвечаны кіраўніку сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, заслужанаму артысту Беларусі Барысу Райскаму;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Göteborg Baroque», «Джазавыя краявіды» – гэта вакал Сары Воан;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: скрыпічныя паэмы Эжэна Ізаі;
– у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» гучыць голас Марлен Дзітрых;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда» на лібрэта Уладзіміра Караткевіча. Запіс зроблены на Беларусім радыё ў 1984 годзе. Сярод выканаўцаў – народны артыст СССР Аркадзь Саўчанка, народныя артысты Беларусі Ірына Шыкунова, Яраслаў Пятроў, народны артыст Расіі Аляксандр Дэдзік. У спектаклі прымаюць удзел Акадэмічны хор пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Віктара Роўды і сімфанічны аркестр Беларускага радыё і тэлебачання, дырыжор – Барыс Райскі;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданні Алены Васілевіч «Апошні званок» і «Тамарына астаноўка» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трамбаніста Карла Фантана ў садружнасці з Фрэнкам Разаліна;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Пагібель воўка» паводле аднайменнай п'есы Эдуарда Самуйлёнка. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Леанід Рахленка, рэжысёр – Марына Троіцкая. У спектаклі занятыя народныя артысты СССР Леанід Рахленка, Віктар Тарасаў, Уладзімір Дзядзюшка, Здзіслаў Стома, народныя артысты Беларусі Іван Шаціла, Валянцін Белахвосцік, Галіна Арлова, Аўгуст Мілаванаў, Генадзь Гарбук і іншыя. Запіс 1967 года.
– у 23:10 – «Летуценні»: ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены