Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы і Томскі тэатр драмы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

01.10.2025

Тэатры Томска і Мінска падпісалі пагадненне аб далейшым супрацоўніцтве. Гэта была цёплая сустрэча старых сяброў, бо ў гады Вялікай Айчыннай вайны Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы знаходзіўся ў эвакуацыі ў Сібіры і працаваў у Томскім абласным ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга тэатры драмы. Падчас аднадзённых гастроляў на купалаўскай сцэне тамічы сыгралі два спектаклі. Раніцай дзецям паказалі інтэрпрэтацыю «Казкі пра рыбака і рыбку» Аляксандра Пушкіна «Ля самага сіняга мора». А ўвечары больш дарослым гледачам прадставілі пастаноўку «Чырвоны абоз» аб працоўным подзвігу сібіракоў. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.