02.10.2025
Мерапрыемства накіравана на абмен эфектыўнымі адукацыйнымі і выхаваўчымі практыкамі паміж акадэмічнымі супольнасцямі Беларусі і Расіі. Удзельнікі абмяркоўваюць актуальныя пытанні сучаснай адукацыі. У ліку спікераў – выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі і спецыялісты Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Льва Талстога. На ўрачыстым адкрыцці форуму пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.