– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: гучыць скрыпка Іегуды Менухіна;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: вакальна-сімфанічныя творы Іаганеса Брамса;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: эстрадныя мелодыі ў выкананні аркестраў Лешака Багдановіча і Боба Роя;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» расказвае пра жыццё архімандрыта Серафіма (Цяпачкіна);
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Анатоля Вярцінскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: запісы ансамбля «Сябры»;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: інтэрв'ю з дырыжорам акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі Сямёнам Кліманавым;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: хіты кубінска-амерыканскага поп-спевака Джона Секады;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня». Госць праграмы – мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырка Вітаўтас Грыгалюнас;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Фартэпіянны квінтэт до мінор Аляксандра Барадзіна;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць оперныя арыі ў выкананні Лучана Павароцці, а таксама ўрыўкі з яго кнігі «Мой свет»;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай». Герой праграмы – танцоўшчык, педагог і харэограф, народны артыст Беларусі Юрый Траян;
– у 13:00 – праект «Музычная студыя» прысвечаны кіраўніку сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, заслужанаму артысту Беларусі Барысу Райскаму, прагучаць архіўныя музычныя запісы і інтэрв'ю;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт кантратэнара Філіпа Жарускі, «Джазавыя краявіды» прысвечаны канадскай спявачцы Дэбары Кокс;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: інструментальныя санаты Сяргея Пракоф'ева;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны аўтару рамансаў Барысу Празароўскаму;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Аляксандра Даргамыжскага «Русалка» паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1983 годзе пад кіраўніцтвам дырыжора Уладзіміра Федасеева;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Вячаслава Адамчыка «На тутэйшай зямлі» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трамбаніста Слайда Хэптана і яго ансамбля 1960 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы» паводле п'есы Ягора Конева. Рэжысёр-пастаноўшчык Алег Вінярскі. У спектаклі занятыя артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 2017.
– у 23:10 – «Летуценні»: ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены