- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Пітэра Гэбрыэла;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Гордана Лайтфута;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі канадскага піяніста і кампазітара Тоні Эн;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» пазнаёміць з асобай і творчасцю Кіма Цесакова;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Жанна Раждзественская;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні Уладзіміра Высоцкага да фільма 1977 года «Вецер Надзеі»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Агаты Крысці «Гатэль Бертрам» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творы аўстрыйскага кампазітара-рамантыка Франца Шуберта;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Якуб Колас «Новая зямля», чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагменты цыкла «Поры года» Пятра Чайкоўскага;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі і актрысы Размары Клуні 1959 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – загадчык Музея гісторыі беларускага кіно Вераніка Сябруковіч;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: запісы швейцарскага кларнетыста Эдуарда Брунэра;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар» гучыць у выкананні артысткі Маргарыты Захарыі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Пятра Падкавырава і Мікалая Аладава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы брытанскага камернага ансамбля «Акадэмія старадаўняй музыкі»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» пазнаёміць з баварскім калектывам «Alpen Klezmer» і эстонскай групай «Courly Strings»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Рэйнгольда Гліэра.
У праграме магчымы змены