08.10.2025
Экспазіцыя прысвечана вялікаму архітэктару Шарлю-Эдуарду Жанерэ-Гры, больш вядомаму па сваім творчым псеўданіме Ле Карбюзье. Праект падрыхтаваны ў рамках XVI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры, які прымеркаваны да 90-годдзя Беларускага саюза архітэктараў. Ён арганізаваны па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Францыі і Пасольства Швейцарыі ў Рэспубліцы Беларусь. Расказала спецыяліст па рэкламных камунікацыях Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава Таццяна Мельнікава.
Фота: museum.by