12 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні Дорыс Дэй і Эндзі Уільямса;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: інструментальныя творы Ёзефа Гайдна;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Петруся Броўкі;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Міхала Клеафаса Агінскага;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра лёс Зінаіды Тусналобавай-Марчанка — прыклад неверагоднай мужнасці, стойкасці і чалавечай велічы;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы рок-гурта «Fleetwood Mac»;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» пазнаёміць з пісьменніцай Марынай Бялясавай;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: творы Джаакіна Расіні для духавых інструментаў;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Свет Пушкіна», другая частка. Запіс 1998 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана лепшым спектаклям Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: гучаць хіты мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучыць другая частка оперы Генры Пёрсела «Каралева фей», «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць са студыйным альбомам Джорджа Бэнсана «Big Boss Band»;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прысвечана традыцыі святкавання Пакрова;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Іаганеса Брамса;
- у 18:10 –  «Вечары на канапе»: запісы Дзіна Марціна;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка аперэты Мікалая Стрэльнікава «Халопка». У ролі графа Кутайсава – народны артыст СССР Юрый Якаўлеў, ролю яго камердынера выконвае народны артыст СССР Уладзімір Этуш, у іншых ролях – артысты музычных тэатраў Масквы, Ленінграда, Свярдлоўска. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1984 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: найлепшыя рок-хіты ў выкананні Рода Сцюарта;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» – гісторыя пра цікаўную казу;
- у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Джоан Брэкін «Keyed in» 1979 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Трывога ў Ельнічах» паводле твора Васіля Віткі. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Джэма Ялугіна, рэжысёр – Зінаіда Паўлоўская, у ролях – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Леанід Улашчанка, артысты Людміла Барташэвіч, Алена Хрысціч, Паліна Ротар, Юрый Авяр’янаў, Зінаіда Паўлоўская і іншыя. Запіс1991 года.
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» раскажа пра творчасць Франсіса Пуленка.

У праграме магчымы змены