Любімых “Паэтаў планеты” стала магчымым трымаць каля сэрца

12.01.2017

У серыі “Паэты планеты” выйшлі чарговыя навінкі. У беларускім сучасным перакладзе з’явіліся творы П’ера дэ Рансара, Шарля Бадлера і Гіёма Апалінэра. Сярод перакладчыкаў – Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч. Прэзентуюць кнігі сёння. Расказвае выдавец серыі Зміцер Колас.