– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага джазавага трубача Крыса Боці;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: канцэртныя творы Бэлы Бартака;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Яўгена Голубева;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа аб Опцінай пустыні;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Пятра Глебкі;
– у 8:15 – «Наша музыка»: п'есы Аляксандра Літвіноўскага;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: запісы сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі розных гадоў;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні аргенцінскай актрысы і спявачкі Андрэа дэль Бока;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня». Госць праграмы – мастацкі кіраўнік Тэатра спорта і песні «Дэльта-шоў» Альберт Скараход;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: старонкі оперы Рыхарда Вагнера «Тангейзер»;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць запісы спявачкі Ірыны Архіпавай, а таксама ўрыўкі з яе кнігі «Музыка жыцця»;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб рэпертуары Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра на бліжэйшыя дні;
– у 13:00 – «Музычная студыя» прапануе запіс з фондаў Беларускага радыё, перадачу 1995 года «З крыніцы песні», прысвечаную 60-годдзю Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» запрашае на канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Musica Antica» пад кіраўніцтвам Рэйхарда Гебеля, «Джазавыя краявіды» упрыгожаны вакалам Білі Холідэй;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Трэці скрыпічны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» гучаць песні Аляксандра Вярцінскага;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Джузэпэ Вердзі «Карсар». У галоўных ролях – Хасэ Карэрас, Джэсі Норман, Мантсерат Кабалье, у спектаклі прымаюць удзел Лонданскія музыканты: оперны хор «Ambrosian» і аркестр «New Philharmonia», дырыжор Ламбэрта Гардэлі;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданні Настассі Нарэйка «Белая сукенка» і «Бачыць Бога» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Пэта Марціна 1967 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Салдацёнак» паводле твора Чынгіза Айтматава. Рэжысёр – Зінаіда Паўлоўская, выканаўцы: народны артыст СССР Віктар Тарасаў, народны артыст Беларусі Віктар Лебедзеў, заслужаная артыстка нашай краіны Вера Кавалерава, артысты Кацярына Доўнар, Святлана Ніканчык, Ала Фурманава. Запіс 1984 г.
– у 23:10 – «Летуценні»: ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены