- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы перуанскай групы «Bareto»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фрагменты балета Адольфа Адана «Жызэль»;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Пятра Глебкі;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, прысвечаны мемарыяльнаму комплексу «Бітва за Днепр»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Глорыя Джонс;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы»: знаёмства з маладой пісьменніцай Вікторыяй Кляўко;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: аркестравыя п'есы Клода Дэбюсі;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: першая частка інсцэніраванага апавядання Рэя Брэдберы «І грымнуў гром». Запіс 1998 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – у праграме «Натхнёныя музыкай» – размова з загадчыкам балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі, народным артыстам нашай краіны Антонам Краўчанкам;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: музыка, што не старээ;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць дывертысменты Жана Батыста Люлі, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з музыкай Джэймса Морысана;
- у 16:15 – з праграмай «Гасцінец» перанясёмся на Маладзечаншчыну, у вёску Раеўшчына;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: песні ў выкананні Аляксандра Вярцінскага;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка оперы Джузэпэ Вердзі «Карсар». У галоўных ролях – Хасэ Карэрас, Джэсі Норман, Мантсерат Кабалье, у спектаклі прымаюць удзел лонданскія музыканты: оперны хор «Ambrosian» і аркестр «New Philharmonia», дырыжор Ламбэрта Гардэлі;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: дыск «Rise» супергурта «Hollywood Vampires»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» – з цыкла Віялеты Богдан «Лісты з Арэшкавай вёскі»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Гаральда Эшбі;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёнавэла «Крык чайкі» па матывах апавядання Алеся Асіпенкі. Рэжысер – Валерый Анісенка, ролі выконвалі народны артыст СССР Леанід Рахленка, народныя артысты Беларусі Галіна Талкачова і Павел Кармунін, заслужаная артыстка нашай краіны Рыма Маленчанка, артыстка Маргарыта Громава. Запіс 1977 года.
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» прысвечана творчасці Майкла Наймана.
У праграме магчымы змены