- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы фінскага гурта «Poets of the Fall»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Сэма Кука і Марвіна Гэя;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Дэрэка Фіхтэра;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» раскажа пра жыццёвы і творчы лёс беларускага кампазітара Уладзіміра Дамарацкага;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Валерый Абадзінскі;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з навукова-фантастычнага тэлесерыяла «Сакрэтныя матэрыялы» кампазітара Марка Сноу;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Агаты Крысці «Гатэль Бертрам» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: п'есы рускага кампазітара-рамантыка Анатоля Лядава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць», выканаўца — артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: канцэрты Іагана Адольфа Хасэ для флейты і камернага ансамбля;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома піяніста і вібрафаніста Эдзі Косты 1955 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай прысвечаны Міжнароднаму музычнаму фестывалю «Залаты шлягер – 2025», які пачнецца 26 кастрычніка;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: фартэпіянны квартэт Роберта Шумана мі-бемоль мажор у выкананні Глена Гульда і «Juilliard Quartet»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста нашай краіны Генрыха Вагнера з рэпертуару камерна-інструментальнага ансамбля Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Іагана Себасцьяна Баха, Ёзефа Гайдна і Сяргея Рахманінава ў выкананні піяніста Іва Пагарэліча;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы японскай піяністкі Хіромі Уэхара і арфіста з Калумбіі Эдмара Кастанэды;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: сумесны праект канала «Культура» Беларускага радыё і радыё «Арфей» (Расія). «Адраджэнне спадчыны рускіх кампазітараў». Музыка Мікалая Галаванава.
У праграме магчымы змены