Прэзентацыя кнігі «Вострадухмяныя расліны прыроднай флоры Беларусі» адбудзецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа

20.10.2025 

Ад аеру да ясноткі белай, амаль 80 відаў вострадухмяных раслін можна сустрэць у лясах ці лугах. Многія з іх служылі нашым продкам прыправамі ў часы, калі перац ці лаўровы ліст не былі даступнымі. Расказаць пра іх шырокай публіцы, а, магчыма, нават вярнуць ва ўжытак – такой была мэта супрацоўнікаў Лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін, калі яны ўзяліся за кнігу «Вострадухмяныя расліны прыроднай флоры Беларусі». У выдання тры аўтары: навуковыя супрацоўнікі лабараторыі Таццяна Давідчык і Уладзімір Лябедзька і кіраўнік падраздзялення Сяргей Саўчук. Яны імкнуліся зрабіць кнігу адметнай – уключылі ў яе рубрыку «цікавыя факты», аздобілі вялікай колькасцю ілюстрацый. Расказвае Уладзімір Лябедзька.