Гомельскі музей атрымаў у дар калекцыю статуэтак клоўнаў

21.10.2025 

Днямі ў Белай гасцёўні палаца Румянцавых і Паскевічаў  адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар калецыі статуэтак і цацак клоўнаў, якую на працягу многіх гадоў збіраў заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Якаў Лабовіч. Між іншым, самага першага героя ён атрымаў у падарунак ад дачкі, так пачалося хобі, звязанае з любоўю ўсяго жыцця – цыркам. Расказвае старшы навуковы супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага аддзела музея «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» Вольга Гвоздзь. 

Фота:newsgomel.by