Да 130-годдзя Марка Шагала пасля рэстаўрацыі адкрыецца музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча

24.01.2017

Чацвёрты выпуск Шагалаўскага зборніка прэзентуюць у сераду ў Віцебску. У яго увайшлі матэрыялы, прысвечаныя біяграфіі і творчасці Марка Шагала, даследаванні аб асяроддзі мастака і пра Віцебск пачатку XX стагоддзя. У дзень прэзентацыі поўная электронная версія зборніка з'явіцца і на інтэрнэт-сайце музея. Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння сусветна вядомага мастака Марка Шагала. З нагоды юбілейнай даты ў Віцебску плануецца арганізаваць мноства мерапрыемстваў. Адной з самых значных падзей абяцае стаць адкрыццё музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, якое створана Шагалам амаль 100 гадоў таму. Экспазіцыя ахоплівае перыяд з 1918 года, калі пачаўся адбор першых студэнтаў, і да 1923 года, расказаў кіраўнік віцебскага Цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў.

Фота: vitebsk.info