15.04.2026
130 гадоў таму нарадзіўся славуты класік яўрэйскай літаратуры – Мойшэ Кульбак. З нагоды юбілейнай даты Мінскае грамадскае аб’яднанне яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка зладзіла музычна-літаратурны вечар. Ушанаваць памяць Мойшэ Кульбака прыйшлі перакладчыкі, што працавалі з яго творамі, філолагі, гісторыкі, літаратуразнаўцы, музыканты. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.
