- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Ганна Герман;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Валянціны Легкаступавай;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: сучасныя мелодыі ў сярэднявечным стылі;
- у 07:20 і 13:15 – праграма «Con Tempo» пазнаёміць з творчасцю Дзмітрыя Лукаса;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: хіты вакальна-інструментальнага ансамбля «Цветы»;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма «Вялікая перамена»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені майго жыцця», прысвечаная жыццю і творчасці Эдзі Агняцвет;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: музыка з балета «Жызэль» Адольфа Адана;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: Восьмая сімфонія Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: урыўкі з альбома Рэя Нэнса «Body and Soul» 1969 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госця студыі – загадчык аддзела фалькларыстыкі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццяна Валодзіна;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Сезара Франка;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Эдзі Тырманд і Рычарда Бутвілоўскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка італьянскага кампазітара і скрыпача эпохі позняга барока Франчэска Верачыні;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы чэшскага ансамбля «Готард» і канадскага гурта «MAZ»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: сюіта Эдварда Грыга «Пер Гюнт».
У праграме магчымы змены
