У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава працуе выстава «Нябеснае і зямное»

04.05.2026 

Наведвальнікі  ўбачаць графічныя рэпрадукцыі вялікіх палотнаў Батычэлі, Тыцыяна, Веранезэ, ван Дэйка і не толькі. Менавіта такія работы ўпрыгожвалі інтэр’еры багатых сядзіб і рэзідэнцый магнатаў. Падрабязней пра бездакорныя лініі, якія перадаюць усю глыбіню хрысціянскіх сюжэтаў, расказвае вядучы навуковы супрацоўнік музея Вольга Емяльянава.