Фестываль «Арт-Мінск-2026» праходзіць у сталіцы

05.05.2026 

Дакрануцца да сучаснай творчасці прапануе Палац мастацтва. У 8 раз сталічны цэнтр на Казлова сустракае Міжнародны фестываль «Арт-Мінск-2026». Рэкордная колькасць заявак сабрала аўтараў з розных гарадоў Беларусі і Расіі. Толькі трэць з іх прадстаўлена на фестывалі, які з’яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных праектаў у Беларусі. З сучасным мастацтвам знаёміць наш карэспандэнт Элеанора Коўшар.