Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

07.05.2026 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў радыё, тэлебачання і сувязі з прафесійным святам. «Вынаходства радыё стала магутным імпульсам для тэхналагічнага і інфармацыйнага прагрэсу, запусціўшы новы этап у развіцці чалавецтва – глабальнасці, даступнасці і імгненнай хуткасці перадачы навін», – гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што СМІ, а таксама сучасная сувязь і цяпер трансфармуюцца. «Айчынныя тэлеканалы і радыёстанцыі пастаянна працуюць над стварэннем якаснага нацыянальнага кантэнту, карыстаюцца важкім аўтарытэтам у краіне і за яе межамі. Калектывы рэдакцый і журналісты не раз паказвалі прыклад грамадзянскай мужнасці ў крытычных сітуацыях, абараняючы сваю краіну, праўду і справядлівасць. Перакананы, што і надалей вы захаваеце лепшыя традыцыі і заўсёды будзеце працаваць на карысць Беларусі і яе народа», – дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам радыё, тэлебачання і сувязі моцнага здароўя, шчасця, добрых рэйтынгаў і заваявання новых прафесійных вяршынь.

Фота: belarus24.by