Першай беларускай оперы “Ідылія” - 165 гадоў

08.02.2017

9 лютага спаўняецца 165 гадоў з часу прэм'еры спектакля “Ідылія” ці “Сялянка”, першай беларускай оперы на лібрэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і музыку Станіслава Манюшкі. Рэжысёрам і выканаўцам галоўнай ролі Навума Прыгаворкі на прэм’ерным спектаклі ў Мінску быў сам Дунін-Марцінкевіч. Да юбілею першай пастаноўкі “Ідыліі” ў сталічным Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрылася выстава. Можна ўбачыць музейныя экспанаты, а таксама некаторыя матэрыялы з архіву, расказала загадчык сектара выставачнай работы Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Валянціна Дрозд.