У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава «Купалаў дом – 100!», прысвечаная 100 годдзю набыцця Янкам Купалам дома ў Мінску

11.05.2026 

Сумесны праект прысвечаны розным аспектам жыцця першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, яго родных і сяброў у доме па Кастрычніцкай – аднаго з самых знакамітых адрасоў Мінска з 1926 па 1941 год. Арыгінальныя фотаздымкі, дакументы, успаміны сучаснікаў са збору Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы прадстаўляюць паэта, яго жонку Уладзіславу Францаўну як гасцінных гаспадара і гаспадыню дома пад таполяй на Паплавах, знаёмяць з цікавымі гісторыямі, што здараліся на Купалавай сядзібе. Расказала загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Марыя Барткова.
Сёння Купалаў дом адноўлены на тым жа месцы, створаны музей, які працягвае гасцінныя традыцыі і стаў інтэрактыўнай пляцоўкай для творчых людзей. Адзначыла дырэктар музея Ганна Галінская.

Фота: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы