12.05.2026
«Белыя крылы надзеі» – пад такой назвай 13 мая адбудзецца праграма ў Камернай зале імя Ларысы Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі. Рэжысёр – Наталля Кузьмянкова. У праграме прагучыць музыка французскага кампазітара беларускага паходжання Георгія Сасноўскага. Падрыхтавалі імпрэзу скрыпачка, лаўрэат міжнародных конкурсаў Ксенія Бельцюкова, піяністка Вольга Запольская і лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік медаля Францыска Скарыны, сапрана Таццяна Гаўрылава. Гэты вечар падтрымае сучаснае беларускае мастацтва, адзначыла спявачка.
