– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні Даліды;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Богуслава Марціну;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: падборка песень Ціны Цёрнер;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы ірландскай спявачкі Орлы Фалан;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына»: расповед пра неглюбскае традыцыйнае ткацтва;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Карэл Гот;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: оперныя арыі ў выкананні народнай артысткі Беларусі Ніны Шарубінай;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: штучны інтэлект на службе ў медыцыны;
- у 8:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
– у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка розных стыляў і аўтараў у выкананні дуэта гітарыстаў Уладзіміра Угольніка і Таццяны Капенковай;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы піяніста Боба Акры;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Тэма размовы – новы сумесны праект нашага радыё і часопіса «Маладосць»;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: кампазіцыі Франсіса Гоі;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Джэка Лондана «Марцін Ідэн» гучыць у выканні артыста Алега Сідорчыка;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: беларускія народныя песні ў выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя санаты Людвіга ван Бетховена ў выкананні аўстрыйскага піяніста Фрыдрыха Гульды;
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны італьянскаму тэнару Марыа Дэль Монака;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы французскай спявачкі і арфісткі Сесіль Карбэль і ўругвайскага мультыінструменталіста Густава Пеньі;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Не сілай, а розумам»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: эцюды Ферэнца Ліста ў выкананні піяніста Данііла Трыфанава.
У праграме магчымы змены
